Пры арганізацыі беларускамоўнага дня ва ўстанове дашкольнай адукацыі неабходна звяртаць увагу на наступныя пытанні:
- спецыфіка навучання дзяцей дашкольнага ўзросту беларускай мове
- агульныя напрамкі далучэння выхаваўцаў да роднай мовы
- моўнае развіццё дзяцей дашкольнага ўзросту ў рамках двухмоўя
Кожную пятніцу выхавацелi ў нашай установе праводзяць дзень беларускага маўлення. Заняткі па развіцці беларускага маўлення праходзяць у форме гульні. Выхаванцы вучацца называць прадметы на беларускай мове, перакладаць і завучваць невялікія тэксты. Акрамя заняткаў існуюць іншыя цікавыя формы работы. Праводзіцца мастацка-моўная дзейнасць з выкарыстаннем твораў беларускай дзіцячай літаратуры. Гэта чытанне казак, вершаў, завучванне пацешак. У гэтым годзе была арганiзавана выстава мастацкай лiтаратуры для дзяцей «Беларуская мова - цудоўная мова», на якой дарослыя i дзецi змаглi пазнаемiцца з вялікай колькасцю цудоўных твораў, напісаных на роднай мове.
раскрыть » / « свернуть